Радыёстанцыя Ангара. Антэна G5RV.
QTH 52,267 24,310
16.20 па мясцовым. 13.20 UTC. 7175. Спроба правесці сувязь са станцыяй UB3AYT/p. Аператар Вольга. Да апошняга спрабавала прыняць маю станцыю, але перашкодзілі магутныя эўрапейскія станцыі. Удзячны ёй за спробу правесці сувязь. Прымаў 5/9.
16.34 па мясцовым. 13.34 UTC. 7175. Аператар Аляксей. Станцыя UB3AYT/p. Вялікі дзякуй яму за цярпенне. З пятай спробы прыняў мой рапарт. Прымаў яго 5/9. Мяне прымаў слаба 5/5.
16.47 па мясцовым. 13.47 UTC. RV3PK. 7129. 5/9+. Мяне не прымаў.
16.50 па мясцовым. 13.50 UTC. R2024NY. 7123. 5/9+. Віктар. Мяне не прымаў.
16.54 па мясцовым. 13.54 UTC. R6DOX. 7088. 5/9. Яўген. Мяне не прымаў.
16.57 па мясцовым. 13.57 UTC. R2GAV. 7175. 5/9 Генадзь. Мяне не прымаў.
17.07 па мясцовым. 14.07 UTC. UR4VWA. 7175. 5/9 Уладзімір. Мяне прымаў на 5/8. Яго прымаў 5/9.
17.18 па мясцовым. 14.18 UTC. UR5UAC/QRP. 7175. Віктар. Прымаў яго 5/5 -5/7. Мяне прымаў 5/6
17.53 па мясцовым. 14.53 UTC. UA3QTD. 7175. Прымаў 5/9
Сёння музей гісторыі вылічальнай тэхнікі наведалі дзеці з Шаняўской СШ. Напрыканцы экскурсіі пазнаёміў іх трохі з ваеннымі рарытэтамі.
После долгого молчания на КВ решил сделать выезд в поля. «Выгулять» взял старушку Ангару.
В 12.19 был на месте. 52,267 24,310 если не врет GPS (Гугел показывает иное 52.444 24.518) в радиостанции Retevis RT52. Брал с собой для местных связей на 145500 через домашний репитер.
19.06 на гасціннай бярозаўскай зямлі на беразе возера Сялец адбыўся 1-шы (спадзяюся не апошні) злёт радыёаматараў Бярозаўскага, Баранавіцкага і Пружанскага раёнаў. Склад групы: EW3AEW, EW3FH, EW3EU, EW3DC, EW3ADL, EW3AE ,EW3CN, EW3ACS. Вельмі шкада што не ўсе змаглі трапіць на гэтае мерапрыемства. Прырода, надвор’е — усё спрыяла сустрэчы. Усе мэты былі дасягнуты: пазнаёміліся, адпачылі, пагутарылі, папрацавалі ў эфіры, злавілі «ліс».
Штогадовы рэспубліканскі конкурс “ТэхнаЁлка”, які праводзіўся Міністэрствам адукацыі і Нацыянальным дзіцячым тэхнапаркам, стаў па-сапраўднаму маштабным. За перамогу ў ім змагаліся 699 удзельнікаў з усёй Беларусі. І сярод такой вялікай колькасці твораў тэхнікі і мастацтва лепшай аказалася работа Данілы і Аляксандра Гукаў з аг.Лінова.
Пра тэхнічны тандэм бацькі і сына газета расказвала ў лютым. Тады стала вядома, што настаўнік інфарматыкі і тэхнічнай працы Ліноўскай СШ і дзевяцікласнік гэтай жа школы сталі пераможцамі абласнога этапу конкурсу. Сакавік прынёс Гукам яшчэ больш радасную навіну. Іх работа — інтэрактыўная ёлка пад назвай “Матрыца” ў стылі хайтэк — была адзначана дыпломам І ступені рэспубліканскага этапу конкурсу.
Спадзяемся, што гэта — далёка не апошняя работа і не апошняя перамога Данілы, які вельмі ціка-віцца тэхнікай, і Аляксандра Іванавіча, які падтрымлівае сына ў яго захапленні.
Уладзіслаў Шпарла.