Штогадовы рэспубліканскі конкурс “ТэхнаЁлка”, які праводзіўся Міністэрствам адукацыі і Нацыянальным дзіцячым тэхнапаркам, стаў па-сапраўднаму маштабным. За перамогу ў ім змагаліся 699 удзельнікаў з усёй Беларусі. І сярод такой вялікай колькасці твораў тэхнікі і мастацтва лепшай аказалася работа Данілы і Аляксандра Гукаў з аг.Лінова.
Пра тэхнічны тандэм бацькі і сына газета расказвала ў лютым. Тады стала вядома, што настаўнік інфарматыкі і тэхнічнай працы Ліноўскай СШ і дзевяцікласнік гэтай жа школы сталі пераможцамі абласнога этапу конкурсу. Сакавік прынёс Гукам яшчэ больш радасную навіну. Іх работа — інтэрактыўная ёлка пад назвай “Матрыца” ў стылі хайтэк — была адзначана дыпломам І ступені рэспубліканскага этапу конкурсу.
Спадзяемся, што гэта — далёка не апошняя работа і не апошняя перамога Данілы, які вельмі ціка-віцца тэхнікай, і Аляксандра Іванавіча, які падтрымлівае сына ў яго захапленні.
Уладзіслаў Шпарла.
Добавить комментарий